Enjoy Learning English With Me

About me

Новогрудок, Гродненская область, Belarus
Добро пожаловать на мой блог. Надеюсь, что он будет полезен не только учителям английского языка, но и их ученикам, родителям, а также повысит навыки владения английским и интерес к изучению языка.

МО

В этом учебном году я являюсь
руководителем методического объединения
 учителей-словесников.

Делюсь своей учебной программой, а также некоторыми выступлениями заседаний...

Адукацыйная праграма навучання метадычнага аб’яднання
“Майстэрня ведаў”:
Паседжанне № 1.    кастрычнік 2015

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўніка-славесніка як умова павышэння якасці сучаснай адукацыі.

Цель: Удасканаленне педагагічнага майстарства настаўнікаў-славеснікаў і павышэнне іх інфармацыйна-камунікатыўнай кампетэнцыі. 
Форма правядзення: круглы стол
Пытанні для абмеркавання:
1.  Роля самаадукацыі ва ўдасканаленні прафесійнага майстарства педагога.            2. Выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў з мэтай павышэння інфармацыйна-камунікатыўнай кампетэнцыі настаўнікаў.                                                                    3. Навукова-метадычнае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры: стандарты, канцэпцыя,  ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, вучэбныя праграмы па беларускай мове і літаратуры    вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове і літаратуры.

                                                                                             Практычная частка.

1.     Вывучэнне метадычных рэкамендацый па фарміраванню культуры вуснай і пісьмовай моў ва ўстановах адукацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
2.     Выбар і абмеркаванне педагагічных тэхналогій і тэм па самаадукацыі на бягучы навучальны год.

3.     Актуальныя  напрамкі метадычнай  работы  ў 2015/2016 навучальным  годзе. Планаванне работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на 2015/2016 навучальны год.

Паседжанне № 2.    снежань 2015
Тэма:  Развіццё звязнай мовы (вуснай і пісьмовай) вучняў на вучэбных занятках.
Мэта: Акрэсліць інавацыйныя падыходы да развіцця звязнай мовы вучняў.
Форма правядзення: майстар-клас
Пытанні для абмеркавання:
1.     Асноўныя прынцыпы методыкі развіцця маўлення і іх рэалізацыя ў працэсе выкладання беларускай мовы.

2.     Метады і прыёмы работы па фарміраванні ў вучняў уменняў і навыкаў звязнага маўлення (педагагічная панарама).

3.     Лінгва-метадычныя асновы развіцця мовы школьнікаў на ўроках рускай мовы.  

4.     Магчымасці выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у развіцці камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў ( з педагагічнага вопыту настаўніка-дэфектолага).
Практычная частка.

1.Прэзентацыя сістэмы работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па развіцці маўлення вучняў.
2.Арганізацыя тлумачэння арфаграфічных правіл з дапамогай апорных канспектаў (абмен вопытам);   

Паседжанне № 3.    Люты 2016
Тэма: «Выкарыстанне ў адыкацыйным працэсе сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій, якія садзейнічаюць арганізацыі прадуктыўнай дзейнасці навучэнцаў.»
Мэта: Удасканаленне прафесійных навыкаў настаўнікаў-славеснікаў  па выкарыстанню сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій.
Форма правядзення: круглы стол
Пытанні для абмеркавання:
1.       Тэхналогія крытычнага мыслення
2.     Інтэрактыўнае навучанне як сродак развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў.
3.     Мультымедыйныя сродкі на ўроках беларускай мовы.                                                           
4.     Творчы падыход у арганізацыі актыўнай дзейнасці вучняў як сродак павышэння эфектыўнасці ўрока.                              
5.      Праца з вучнямі, якія маюць павышаную матывацыю да вучэбна – пазнавальнай дзейнасці: падрыхтоўка да ўдзелу ў алімпіядах

Практычная частка.
1.     Адкрыты ўрок. Аналіз і самааналіз урока.

2.     Распрацоўка рэкамендацый “Сучасны ўрок беларускай мовы. Метады, прыёмы, тэхналогіі

Паседжанне № 4.    Красавік 2016
Тэма:  “Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах для навучэнцаў па дапрофільной падрыхтоўцы”.
Мэта: Удасканаленне прафесійных навыкаў настаўнікаў па авалоданню эфектыўных метадаў і прыёмаў правядзення факультатыўных заняткаў.
Форма правядзення: Семінар-практыкум.
Пытанні для абмеркавання:
1.     Факультатыўныя заняткі – эфектыўны сродак павышэння якасці вучэбна-выхававўчага працэсу, развіцця індывідуальных схільнасцяў вучняў

2.     Эфектыўныя метады і прыёмы правядзення пазакласных факультатыўных заняткаў па англійскай мове.

3.     Стварэнне ўмоў для развіцця актыўнасці, творчых здольнасцей і маральных якасцей школьнікаў

Практычная частка.

1.     Наведванне і аналіз факультатыўных заняткаў.
Паседжанне №5 май 2016
Тэма:  Выніковае пасяджэнне: арганізацыйна – метадычныя аспекты дзейнасці метадычных фарміраванняў. Аналіз работы за год.
Мэты: Прааналізаваць стан метадычнай работы настаўнікаў-філолагаў у 2015/2016 нав.годзе.
Вызначыць існуючыя праблемы і намеціць шляхі іх вырашэння ў новым навучальным годзе;
Спланаваць работу МА на 2014/2015 нав.год
Форма правядзення: творчая справаздача
Пытанні для абмеркавання:
1.Аналіз работы метадычнага аб’яднання за 2015/2016 нав. год. і перспектыўнае планаванне работы МА на 2016/2017 нав. год.
2. Абмен вопытам па пытаннях арганізацыі самаадукацыі, стварэння настаўніцкага партфоліа.
3. Вынікі метадычнай работы з настаўнікамі, агляд лепшых дасягненняў педагогаў. Інавацыйная дзейнасць настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры: панарама адкрытых урокаў і мерапрыемстваў, прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў і ЭСН, распрацаваных педагогамі, агляд-конкурс кабінетаў беларускай мовы і літаратуры, выстава творчых работ вучняў і настаўнікаў і г.д.
Практычная частка.

1.     Анкетаванне настаўнікаў па пытаннях планавання метадычнай работы на 2016/2017 навучальны год.
                                                                                                               
2.     Папаўненне тэматычнай старонкі сайта і віртуальнага метадычнага кабінета аўтэнтычнымі матэрыяламі (распрацоўкамі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, прэзентацыямі).



Комментариев нет:

Отправить комментарий